У расійскім Уладзіміры кактэйлямі Молатава атакавалі будынак абласной адміністрацыі
2- 13.04.2024, 17:52
- 4,090

Мужчына ўцёк з месца здарэння.
У расейскім Уладзіміры мужчына кінуў кактэйль Молатава ў будынак абласной адміністрацыі, паведамляе «Медуза».
Са звестак тэлеграм-канала Mash, невядомы кінуў у будынак дзве бутэлькі з запальнай сумессю. Mash сцвярджае, што мужчына цэліўся ў акно, аднак не патрапіў і ёмістасць упала побач.
Як піша Baza, паводле папярэдніх звестак, бутэлька з запальнай сумессю стукнулася аб акно будынка, але не разбіла яго. Пасля гэтага мужчына кінуў яшчэ адзін кактэйль Молатава ў прыпаркаваны побач з будынкам адміністрацыі аўтамабіль.
Мужчына ўцёк з месца здарэння. Пазней яго затрымалі. Матывы яго дзеянняў незразумелыя. Як піша Shot, паводле папярэдніх звестак, ніхто не пацярпеў, а будынак не атрымаў значных пашкоджанняў.