«Уплыву дастаткова, каб збіць усякую пыху»
7- 13.04.2024, 18:00
- 18,820

У Беларусі з'явілася самая дзёрзкая аб'ява аб продажы дома.
У Мар'інай Горцы прадаюць драўляную хату. Але не ў кожнага досыць смеласці яе купіць.
Дом на пляцы 15 сотак прадаюць за 15 тысяч даляраў. Побач, пішацца ў аб'яве, добрыя сучасныя дамы. Відавочна, гэтым абумоўлены дзёрзкі тон аб'явы і наступныя папярэджанні:
«Пераканаўчая просьба некаторым суседзям прэстыжных дамоў, якія планавалі куплю (адцісканне) пляцу самотнай пенсіянеркі па кошце дома - на ўскраіне Гомельскага балота, - не турбаваць здзекамі.
Тут не рыэлтарская дзейнасць! А бясплатная дапамога пенсіянерцы юрыстаў БелАІ [таварыства інвалідаў]».

Як вынікае з аб'явы, у жанчыны, якая прадае хату, памёр сын, сама яна мае інваліднасць з-за праблем з сэрцам.
Пенсіянерка гатова памяняць дом на жыллё ў мястэчку з інфраструктурай па чыгуначнай лініі Менск — Асіповічы або на пакой у двухпакаёўцы, дзе суседкай будзе таксама пенсіянерка. Але з кватэрай складаней, бо ад сына засталіся два сабакі. Гатовая таксама прадаць палову ўчастку.
Падкрэсліваецца, што муж пенсіянеркі быў вайскоўцам у 5-й мар'інагорскай брыгадзе.
«Адмысловым нахабнікам паведамляю, што ўплыву досыць (гэта брыгада майго бацькі), каб збіць усякую пыху па «таннай прыхватызацыі» участку.
Смерць сына не дазволіла дабудаваць і «абсталяваць» будынак.
Чакаць «падарунак» сацабароны ў выглядзе прыватызацыі пляцу - у абмен на талерку супу і ложак у ФАП?», - абурана піша складальнік аб'явы.
Гаспадыня гатовая на торг.