Расея зноў пад ярмом
5- Аляксандр Няўзораў
- 13.04.2024, 19:13
- 10,504
У адрозненне ад мангольскага, яно будзе вельмі смешным.
Расея зноў пад ярмом.
Ярмо гебефрэнікаў, парафрэнікаў і параноікаў будзе цяжэйшае за татара-мангольскае.
Яго наступствы ,будуць яшчэ больш трагічнымі, чым выхадкі Батыя і Тахтамыша. Пральецца яшчэ больш крыві і гною. Адкат у развіцці будзе яшчэ далейшым.
Але затое, гэта ярмо, у адрозненні ад мангольскага будзе вельмі смешным.
Разважныя людзі будуць паміраць весяленькімі.
Наперадзе - выгнанне дэманаў з фенаў і мікрахвалёвак, а таксама пошук дэманаў у ДВС і ў кожнай імпартнай тэхніцы.
Адкрыюцца раённыя пункты экзарцызму.
Усё адбываецца паступова. Маразм павольна, але дакладна насычае краіну.
З часам ён стане такой жа звыклай нормай, як бамбаванне ўкраінскіх лякарняў, расейскі расізм і культ вайны.
Аляксандр Няўзораў, «Тэлеграм»