24 траўня 2024, Пятніца, 3:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каб было, што купіць паесці»

7
«Каб было, што купіць паесці»

Колькі заплацілі жыхарам Гародні, якіх адправілі ў поле збіраць камяні?

У Гародні на збор камянёў з палёў адправілі былых зняволеных, якія нідзе не працуюць. З імі ўклалі дамовы і за дзень працы заплацілі 40 рублёў кожнаму, паведамляе тэлеканал «Гродно плюс».

У Гародні ў межах акцыі «Дом без гвалту» прыбіраць камяні з поля адправілі раней судзімых, якія знаходзяцца на ўліку ў міліцыі і нідзе не працуюць. Яны на працягу аднаго дня з 8 раніцы да 5-й вечара з перапынкам на абед збіралі камяні на Гарадзенскай агародніннай фабрыцы.

У Гарадзенскім РАУСе паведамілі, што такое «далучэнне да працы» былых зняволеных выкарысталі ўпершыню. Для пачатку далі 7 працоўных месцаў, са ўсімі працаўнікамі ўклалі дамовы. За дзень працы ім абяцалі заплаціць па 40 рублёў кожнаму.

Бывшие заключенные убирают камни с поля на Гродненской овощной фабрике. Скриншот видео «Гродно Плюс»

- Мы адначасова прымаем меры для выпраўлення судзімых, гэта значыць яны займаюцца карыснай працай. І ў той жа час у іх з'яўляюцца нейкія грашовыя сродкі, каб на іх жыць, каб было што набыць паесці. Гэта дазволіць, я спадзяюся, знізіць рэцыдыўную злачыннасць, людзям не трэба шукаць, дзе ўзяць грошы, і не пойдуць яны красці, - мяркуе начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі Гарадзенскага РАУС Павел Макараў.

Ці маглі былыя вязні адмовіцца ад такой працы, ён не ўдакладніў.

Аграном Гарадзенскай агародніннай фабрыкі Уладзімір Калядка адзначыў, што залучаныя да ўборкі людзі з судзімасцю дазваляюць гаспадарцы "не адцягваць ад цяплічных спраў сваіх работнікаў".

- Вельмі дарэчы, і я думаю, гэтую практыку трэба працягваць. Як кажуць, праца надае высакароднасць чалавеку, і для гэтага кантынгенту, для тых, хто спатыкнуўся, гэта вельмі вялікае выхаваўчае значэнне мае, - заявіў ён.

Нагадаем, нядаўна ў Менскім раёне прыбіраць камяні з палёў адправілі асуджаных на «хатнюю хімію». Ці атрымалі яны грошы за сваю працу, невядома. А ў Ашмянскім раёне пасля візіту Аляксандра Лукашэнку на збор камянёў кінулі студэнтаў, работнікаў прадпрыемстваў і вайскоўцаў.

Раней у Беларусі на зборцы камянёў заўважалі людзей і больш нечаканых прафесій - напрыклад, футбалістаў «Тарпеда-БЕЛАЗ», якія ў разгар летняй гарачай пары летась займаліся гэтым разам з чальцамі трэнерска-адміністрацыйнага штаба клуба.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках