30 траўня 2024, Чацвер, 13:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шольц прыбыў у Кітай з трохдзённым візітам

1
Шольц прыбыў у Кітай з трохдзённым візітам

Сталі вядомыя падрабязнасці.

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц пачаў свой трохдзённы тур па Кітаі 14 красавіка. Гэты візіт стане самым працяглым з моманту яго ўступлення на пасаду.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Візіт, як піша выданне, закліканы «ўмацаваць сувязі з галоўным гандлёвым партнёрам Нямеччыны і ліквідаваць рознагалоссі ў пытаннях, у тым ліку гандлёвую практыку Кітая і яго падтрымку Расеі».

«Шольц, які падарожнічае з некалькімі нямецкімі кіраўнікамі, пачаў сваё падарожжа з паўднёва-заходняга мегаполіса Чунцына. Ён таксама наведае Шанхай і Пекін, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам Кітая Сі Цзіньпінам і прэм'ер-міністрам Лі Цянам», - гаворыцца ў артыкуле.

Вядома, што па прыбыцці Шольц асудзіў іранскія ўдары па Ізраілі «самым рашучым чынам». Паводле звестак урадавых крыніц, падчас палёту Шольц быў у курсе падзей на Блізкім Усходзе. Нямецкія афіцыйныя асобы заявілі, што Пекін можа адыграць станоўчую ролю ў разрадцы напружанасці, якая хутка расце на Блізкім Усходзе.

Дарэчы, 14 красавіка Шольц наведае завод у вытворчасці вадародных паліўных элементаў нямецкага пастаўшчыка аўтамабіляў Bosch (ROBG.UL) у Чунцыне, «прыцягваючы ўвагу да зоны росту напружанасці».

Стасункі Нямеччыны і Кітая

Летась Кітай адыграў пасярэдніцкую ролю паміж Іранам і Савудаўскай Арабіяй, і агенцтва Reuters паведаміла, што Кітай папрасіў Іран дапамагчы стрымаць напады на караблі ў Чырвоным моры з боку хусітаў, якія падтрымліваюцца Іранам, інакш яны рызыкуюць прчыніць шкоду дзелавым стасункам з Пекінам.

Аднак, агульная пазіцыя Берліна па Кітаю стала больш крытычнай пасля вайны ва Украіне. Летась Нямеччына таксама апублікавала сваю першую стратэгію наконт Кітая, апісваючы «несправядлівую практыку» і рызыкі для ланцужкоў паставак у патэнцыйным канфлікце праз Тайвань і заклікаючы да «зніжэння рызыкі».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках