19 чэрвеня 2024, Серада, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Лукашэнка з кароткага павадка агучвае дурныя ідэі Крамля

16
Палітолаг: Лукашэнка з кароткага павадка агучвае дурныя ідэі Крамля

Класіка шулерскай гульні.

Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве падтрымаў нібыта ягоную «прапанову» вярнуцца да мірнай дамовы з Украінай, узгодненай у Стамбуле ў 2022 годзе.

Назаўтра Лукашэнка працягнуў гэтую тэму, заявіўшы, што «настаў момант для ўкраінцаў і Захаду сесці за стол перамоў і дамовіцца».

Сайт UDF пацікавіўся ў экспертаў: чаму Крэмль прасоўвае гэтую ідэю і навошта яму для гэтага спатрэбіўся Лукашэнка?

«Відавочна, што РФ патрэбная паўза ў баявых дзеяннях»

Дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда адзначыў, што ўсе ідэі аб мірнай дамове фактычна замарожваюць ваенны канфлікт у цяперашнім выглядзе.

Эксперты патлумачылі, навошта Пуціну спатрэбіўся Лукашэнка для агучвання закліку да Украіны

«І даюць Расеі магчымасць для перадышкі, што будзе ў яе інтарэсах. Таму Лукашэнка, які кажа, што надышоў час Украіне і Захаду сесці за стол перамоў, паўтарае тэзісы расейскай прапаганды. Як паўтарае і сцвярджэнні гэтай прапаганды аб нібыта нелегітымнасці Зяленскага (маўляў, «заканчваецца яго прэзідэнцкі тэрмін»), які не пацвярджаецца ніякімі нормамі заканадаўства», - мяркуе Магда.

Навошта Крамлю для прасоўвання сваёй ідэі спатрэбіўся Лукашэнка?

«Гэта класіка шулерскай гульні - у гэтым выпадку не ў карты, а ў геапалітыку. Калі ў цябе ёсць залежны партнёр, то праз яго можна трансляваць ідэі, якія табе выгадныя, але выглядаюць абсалютна дурнымі. Пуцін прагматычна выкарыстоўвае Лукашэнку, які разлічваецца з ім за палітычную і эканамічную падтрымку. Трэба быць рэалістамі: Лукашэнка на кароткім ланцугу ў Крамля», – адзначыў Магда.

Якой можа быць рэакцыя Украіны на прапановы Пуціна-Лукашэнкі?

«Рэакцыя Кіева была і ёсць вельмі простай: ніякіх перамоў з акупантамі, пакуль яны не вывелі свае войскі з тэрыторыі Украіны, быць не можа. Відавочна, што РФ патрэбная паўза ў баявых дзеяннях - як бы яны не спрабавалі паказаць, што на іх баку поўная перавага. Заходнія краіны павінны ўсвядоміць: калі Расею не спыніць ва Украіне, то грамадзянам заходніх краін давядзецца перажываць за свае пральныя машыны і іншую бытавую тэхніку», - мяркуе Магда.

«Калі Пуцін нешта скажа пра перамовы, то яму ніхто не паверыць»

Палітолаг Анатоль Котаў адзначыў, што Лукашэнка для Пуціна не першы раз выступае вяшчальнікам.

«Калі Пуцін нешта скажа пра перамовы, то яму ніхто не паверыць - ні ва Украіне, ні на Захадзе. І правільна, дарэчы, зробяць. Пагатоў, што ён і не можа ўжо моцна пасунуцца ў публічных заявах. Там жа няма прасторы для манеўру. У пуцінскай парадыгме перамовы могуць адбыцца пры ўмове, што Украіна па выніках страціць тэрыторыі больш, чым акупаваныя зараз. І застанецца без войска і гарантый бяспекі, а гэта значыць, безабароннай перад новым уварваннем. Таму што пагадзіцца на іншае азначае, што ўсе гэтыя гады вайны і разбурэнняў былі дарма», - мяркуе Котаў.

Ён дадаў:

«Таму Пуціну патрэбны Лукашэнка. Які кожны раз наровіць падкрэсліць сваю ролю ў якасці міратворца, што, натуральна, проста крывадушнасць. Лукашэнка хоча быць міратворцам на баку таго, каго ўважае за пераможцу ці ад каго залежыць. Але вонкава гэта выглядае крыху лепш, чым у варыянце Пуціна».

Рэзюмэ Котава: Пуцін зацікаўлены ў перамовах, але сам прапанаваць іх не можа і таму выкарыстоўвае «малодшага брата».

«Тым менш неабходна разумець, што доўгатэрміновага міру па выніках такіх перамоў не будзе. І Пуцін, і Лукашэнка - хлусы, якія хочуць выйграць час. З часоў Макіявелі нічога не памянялася. Гэта перадышка на карысць агрэсара», - адзначыў Котаў.

10:50 У Інстытуце вывучэння вайны адзначылі, што напад Ірана на Ізраіль аналагічны атакам Расеі па Украіне. Эксперты мяркуюць, што краіна-агрэсарка РФ выпрабоўвала «Шахеды» і балістыку на ўкраінскай інфраструктуры, каб Іран, плануючы напады на Ізраіль, мог ацаніць абарону заходніх сістэм СПА.

10.30 Лібанскія СМІ заявілі аб ударах Ізраіля паблізу горада Набі-Чыт у раёне Баальбека на паўночным усходзе краіны. На кадрах, апублікаваных у сеціве, відаць, як над горадам падымаецца дым. Баальбек - тэрыторыя, якую ў мінулым называлі апорным пунктам «Хезбалы», размешчаная прыкладна ў 100 км ад ізраільскай мяжы.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках