26 траўня 2024, Нядзеля, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраільскі міжнародны аэрапорт у Тэль-Авіве аднавіў працу

Ізраільскі міжнародны аэрапорт у Тэль-Авіве аднавіў працу

Расклад часткі рэйсаў зменіцца.

Кіраўніцтва аэрапортаў Ізраіля заявіла, што ў адпаведнасці з інструкцыямі сістэмы бяспекі, пачынаючы з 07:30 раніцы, паветраная прастора Ізраіля адкрытая і міжнародны аэрапорт Ізраіля ў Тэль-Авіве аднавіў працу.

Пра гэта паведамляе ізраільскае выданне «Дэталі».

Разам з тым, чакаецца, што расклад часткі рэйсаў з Тэль-Авіва зменіцца. Пасажырам рэкамендуецца ўдакладняць у авіякампаній і на сайце аэрапорта новы час рэйсаў да прыбыцця ў аэрапорт. Унутраныя аэрапорты будуць адкрыты на працягу дня.

Авіякампаніі Air France і KLM, аб'яднаныя ў групу Air France-KLM, абвясцілі, што ў святле сітуацыі, якая склалася ў апошні дзень з бяспекай у Ізраілі, група вымушаная прыпыніць авіярэйсы ў Ізраіль. Рэйсы Air France ў нядзелю і панядзелак у Ізраіль і назад скасаваныя. Скасааныя і нядзельныя рэйсы KLM у Ізраіль і назад.

Раней авіякампанія «Эль Аль» паведаміла, што ў сувязі з закрыццём паветранай прасторы Ізраіля самалёты кампаніі, якія вылецелі з Бангкока, вярнуліся ў Тайланд. Расклад астатніх начных рэйсаў зменены або рэйсы адкладзеныя да новага паведамлення. «Эль Аль» увяла рэжым аблегчанага касавання квіткоў і перарэгістрацыі на іншыя рэйсы.

Аб змене або скасаванні рэйсаў паведамляюць таксама ізраільскія авіякампаніі «Аркіа» і «Ісраэйр». Запланаваныя на сёння, 14 красавіка, ўнутраныя авіярэйсы цалкам скасаваныя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках