Расейцы раптам узялі аператыўную паўзу на двух важных кірунках фронту
1- 14.04.2024, 11:46
- 9,090
У чым прычына?
Расейскія акупанты ўзялі аператыўную паўзу на Ліманскім і Купянскім кірунках.
Пра гэта паведаміў кіраўнік Луганскай АВА Арцём Лысагор у нядзелю, 14 красавіка, у Telegram.
Ён адзначыў, што ўсе атакі ворага сканцэнтраваныя на Белагораўцы Луганскай вобласці, дзе Сілы абароны Украіны трымаюць абарону, не даючы захопнікам рушыць наперад.
Аднак, з яго слоў, краіна-агрэсарка Расея працягвае біць па сёлах, дзе яшчэ жывуць мірныя людзі.
«Макееўка і Неўскае знаходяцца пад ударамі артылерыі і мінамётаў. Таксама на Неўскае рушылі БПЛА супраціўніка», - дадаў Лысагор.
25 сакавіка начальнік Купянскай МВА Андрэй Бяседзін заявіў, што акупанты апошнім часам знізілі інтэнсіўнасць штурмаў пад Купянскам. Ён зазначыў, што сітуацыя ў гэтым раёне застаецца складанай.