Пад Ляхавічамі ў краму прыпаўзла змяя
29- 14.04.2024, 12:02
- 10,094

Давялося выклікаць МНС.
Жыхары аграгарадка Падлесся пад Ляхавічамі раніцай знайшлі змяю на ганку мясцовай крамы. Ад граху падалей, супрацоўнікі выклікалі МНС.
Ратавальнікі прыехалі і металічным захопам панеслі змяю далей ад крамы. Выявілася, гэта быў вуж, які, відаць, захацеў пагрэцца на ранішнім сонцы.

Вужа супрацоўнікі МНС выпусцілі ў натуральнае асяроддзе пасялення. Намеснік начальніка Ляхавіцкага РАНС распавёў, што сёлета гэта быў першы выклік наконт змяі, паведамляе «Первый регион».
Вужы апошнім часам актывізаваліся на Піншчыне. У райцэнтры яны «акупавалі» набярэжную і абляпілі дрэвы.
