27 лiпеня 2024, Субота, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Салаўёва замахнуліся на «акупацыю ЗША»

11
У Салаўёва замахнуліся на «акупацыю ЗША»

Але прызналіся, што не змогуць.

На дзяржаўнай тэлевізіі РФ заявілі аб планах акупаваць Еўропу і ЗША.

Жаданні Крамля былі агучаныя на днях на ток-шоў «Вечар з Уладзімірам Салаўёвым» на дзяржаўным тэлеканале «Расія 1», паведамляе Дыялог.UA.

Скандальную заяву зрабіў ультраправы расейскі палітолаг, прапагандыст Сяргей Міхееў.

Ён сказаў, што марыць аб аднаўленні Расейскай імперыі шляхам захопу краін Захаду, у тым ліку ЗША.

«У нас ёсць прынцыповыя пазнакі, якія тычацца дэмілітарызаванага статусу Украіны, якія тычацца тэрыторыі Усходу. Калі б спыталі: «Што ты хочаш»? Я хачу Расейскай імперыі ў межах там Аляскі, Гаваяў, Каліфорніі, Фінляндыі, Польшчы», - заявіў Міхееў.

Ён тут жа прызнаў, што гэтыя «хацелкі» не адпавядаюць рэальным магчымасцям Расеі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках