19 чэрвеня 2024, Серада, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея рыхтуе новую правакацыю на Запарожскай АЭС

7
Расея рыхтуе новую правакацыю на Запарожскай АЭС

Пад чужым сцягам.

Расейскія акупанты рыхтуюцца правесці чарговую правакацыю на Запарожскай атамнай электрастанцыі. Захопнікі могуць абвінаваціць Украіну.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб Украіны ў Facebook.

Паводле інфармацыі ўкраінскай выведкі, расейскія тэрарысты могуць правесці новую правакацыю пад фальшывым сцягам.

«Расея - адзіны тэрарыст у свеце, які трымае ў закладніках атамную станцыю і выкарыстоўвае яе для шантажу Украіны і ўсяго свету. Ніхто іншы, акрамя расейскіх тэрарыстаў, не ставіў свет так блізка да мяжы свядомай радыяцыйнай катастрофы», - заявілі ў Генштабе.

Толькі за апошнія тыдні расейцы ўжо некалькі разоў спрабавалі перакласці на Украіну адказнасць за выкарыстанне беспілотнікаў для нападаў на аб'екты ЗАЭС.

«Гэта свядомыя расейскія дзеянні, якія працягваюць расейскую практыку шантажу нашай дзяржавы і ўсёй міжнароднай супольнасці рызыкай катастрофы на ЗАЭС. Украіна заўсёды адказна ставілася і ставіцца да бяспекі ядзерных аб'ектаў. Толькі вяртанне ЗАЭС пад кантроль Украіны здольнае аднавіць рэальную бяспеку станцыі», - гаворыцца ў паведамленні.

У Генштабе УСУ дадаюць, што бяспека Запарожскай АЭС не можа быць гарантаваная, пакуль расейскія войскі знаходзяцца на станцыі.

Сітуацыя на ЗАЭС

Запарожская атамная станцыя - гэта найбуйнейшая АЭС у Еўропе, размешчаная ў горадзе Энэргадары Запарожскай вобласці. АЭС была акупаваная расейцамі ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе. Захопнікі ўстанавілі на станцыі вайсковую тэхніку.

За час вайны і акупацыі Запарожская АЭС не раз адключалася ад ліній, якія злучаюць яе з украінскай энэргетыкай. Як адзначаюць спецыялісты, гэта можа пагражаць не толькі Украіне, але і самой Расеі, а таксама краінам Еўропы.

Запарожская атамная электрастанцыя перавяла ўсе рэактары ў стан «халоднага прыпынення». 13 красавіка апошні блок быў пераведзены ў гэты стан. У Мінэнэрга растлумачылі, што гэта важна, каб пазбегнуць ядзернай катастрофы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках