27 лiпеня 2024, Субота, 3:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска прыйшла ў рэстарацыю і пазбавілася пярсцёнка Cartier за 9500 рублёў

23
Беларуска прыйшла ў рэстарацыю і пазбавілася пярсцёнка Cartier за 9500 рублёў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Што было далей?

Непрыемная сітуацыя здарылася ў адной з рэстарацый Менска. Падчас адпачынку дзяўчына выявіла згубу свайго кольца Cartier (дарэчы, каштуе яно больш за 9500 рублёў). Знайсці яго яна не змагла і звярнулася ў міліцыю, піша тэлеграм-канал «Милиция Минска».

Выявілася, беларуска забылася яго ў прыбіральні, дзе аксесуар знайшла адна з супрацоўніц установы. Яна не разгубілася і адвезла знаходку ў іншую рэстарацыю, дзе падзарабляла прыбіральшчыцай. Там яна схавала пярсцёнак за батарэяй - пасля змены хацела панесці яго дадому. Аднак у яе планы ўмяшаліся людзі ў форме.

Каштоўнасць вярнулі ўладальніцы, а вось у дачыненні да 52-гадовай мянчанкі распачалі крымінальную справу за крадзеж.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках