«Тысячы беларусаў змагаюцца супраць расейскага свету»
25- 14.04.2024, 16:14
- 10,468

Найлепшыя сыны нашай краіны стаяць плячом да пляча з украінскім народам.
14 красавіка 2014 г. в.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў аб'явіў аб пачатку Антытэрарыстычнай Аперацыі, успамінае чытач сайта Charter97.org:
- Украіна паказала рашучасць не аддаваць Пуціну ні дзяржаўнасць, ні тэрыторыі. Украінскія сілы абароны пачалі планамерна чысціць Усход краіны ад заразы сепаратызму. Толькі ўмяшанне рэгулярнага войска РФ перашкодзіла канчаткова скончыць з язвай расейскага свету.
З першых месяцаў АТА найлепшыя сыны Беларусі ўсталі плячом да пляча з брацкім украінскім народам у барацьбе з рускай агрэсіяй. І зараз тысячы беларусаў змагаюцца супраць рускага свету ва Украіне «За Нашу і Вашу Свабоду»!