Крэмль хоча адціснуць усю беларускую мікраэлектроніку
39- 14.04.2024, 16:43
- 15,506
Беларускія «Планар» і «Інтэграл» будуць працаваць на РФ.
Адным з ключавых пытанняў на Радзе Бяспекі РФ, куды быў запрошаны Лукашэнка, было супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў з расейскім ВПК. Як піша «КоммерсантЪ», Масква сутыкнулася з найсур'ёзнейшай праблемай з пастаўкамі кітайскіх камплектуючых для сваіх ракет. Чытач сайта Charter97.org выказаў меркаванне, што цяпер Крэмль хоча адціснуць усю беларускую мікраэлектроніку:
- Банкі Паднябеснай з канца сакавіка не прапускаюць аплату ад кампаній з РФ за кампаненты, неабходныя для зборкі электронікі. Праз гэтага менавіта Беларусь засталася ці ледзь не адзіным пастаўшчыком мікрачыпаў для расейскага войска.
Беларускія «Планар» і «Інтэграл» загружаны заказамі з Расеі на 60 працэнтаў. Астатнія магутнасці задзейнічаны для ўнутранага рынку і краін Лацінскай Амерыкі.
Крэмль настойвае на разрыве ўжо заключаных кантрактаў, абяцаючы выкупляць усю прадукцыю кампаній. Іншая справа, што плаціць будуць у паўтара раза менш, ды яшчэ і няўстойкі перад замежнымі партнёрамі.
Зрэшты, каго гэта хвалюе?