Выпушчаная па Ізраілі ракета КСІР упала на дом у іранскай вёсцы.
- 14.04.2024, 17:23
- 7,468

Відэафакт.
Ізраільскі блогер Абу Алі (Abu Ali Express) паведамляе, што адна з ракет, выпушчаных учора «Вартавымі ісламскай рэвалюцыі» (КСІР) у бок Ізраілю, разбурыла хату ў вёсцы ў раёне Шыраза. Да публікацыі прыкладаецца фота і відэадакументацыя з месца разбурэння, пішуць «Дэталі».
Прэс-служба прэм'ер-міністра Ізраілю таксама заявіла: «Сотні іранскіх ракет, якія былі запушчаныя па Ізраілі гэтай ноччу, былі збітыя на падлёце, але некаторыя з іх упалі на іранскія гарады. Адна з балістычных ракет упала на дом у правінцыі Фарс і цалкам яго знішчыла.