Беларус абсталяваў таемны пакой у лазні
23- 14.04.2024, 21:52
- 42,588
У яго наляцелі з праверкай.
У Воранаўскім раёне ў вёсцы Германішкі 50-гадовы мясцовы жыхар зладзіў самагонны цэх у таемным пакоі ў лазні. Падрабязнасці паведаміла прэс-служба УУС Гарадзенскага аблвыканкама. Сказана, што супрацоўнікі АМАП УУС і Воранаўскага РАУС атрымалі інфармацыю аб самагоншчыку з вёскі Германішкі і наляцелі з праверкай.
- Пры правядзенні далейшых мерапрыемстваў гэтая інфармацыя пацвердзілася, – адзначылі ў ведамстве.
Міні-цэх вытворчасці самагону праваахоўнікі знайшлі ў таемным пакоі ў лазні, размешчаны за фальшывай сцяной. 540 літраў самагоннай брагі яны знішчылі, 50 літраў самагонкі канфіскавалі, апарат для вырабу напою таксама вывезлі.