Рэжым рыхтуе беларусаў ваяваць старызнай, якую не выпускаюць ужо 70 гадоў
41- 14.04.2024, 21:46
- 30,228

Гэтым выхваляюцца лукашэнкаўскія прапагандысты.
Вілейская раённая газета «Шлях Перамогі» паведаміла, што сагнаных на зборы мясцовых тэрытарыяльных абаронцаў вучаць страляць з пісталетаў ТТ. І фота прыклала. Забыліся згадаць, што гэты пісталет знялі з вытворчасці ў 1953 годзе, звярнуў увагу чытач сайта Charter97.org:
- Беларускі ВПК зарабляе грошы на крыві ў кішэню Лукашэнкі, вырабляючы зброю пуцінскім забойцам. А простых беларусаў рыхтуюць паміраць за аграхунту са старажытнымі пукалкамі.