27 лiпеня 2024, Субота, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Байдэн просіць Ізраіль не адказваць

3
NYT: Байдэн просіць Ізраіль не адказваць

Пакуль незразумела, ці пагодзіцца Нетаньяху.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн і ягоная каманда заклікаюць Ізраіль не адказваць на масіраваны іранскі ўдар, бо знішчэнне амаль усіх з блізу 300 іранскіх дронаў і ракет з'яўляецца буйной стратэгічнай перамогай, паведамілі афіцыйныя асобы ЗША, піша New York Times у нядзелю, 14 красавіка.

Адзначаецца, што Байдэн спадзяецца пазбегнуць эскалацыі канфлікту на Блізкім Усходзе пасля іранскага нападу на Ізраіль.

«Ізраіль выйшаў наперад у канфрантацыі з Іранам і даказаў ворагам сваю здольнасць абараніць сябе разам са сваімі амерыканскімі хаўруснікамі, а значыць – яму не абавязкова адкрываць агонь у адказ», – заявілі афіцыйныя асобы.

Пазіцыя Байдэна крыху разыходзіцца з заклікамі некаторых рэспубліканцаў да жорсткіх адказаў Ірану, паказвае NYT.

Пакуль незразумела, ці пагодзяцца прэмʼер-міністр Ізраілю Біньямін Нетаньяху і ягоны ўрад пакінуць усё як ёсць. New York Times піша, што маштабы ўдараў упершыню выйшлі за рамкі дробнай ценявой вайны паміж Іранам і Ізраілем. Атака магла б прывесці да соцень забітых, калі б Ізраіль не перахапіў амаль усе цэлі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках