У самым цэнтры Менска з'явіўся прыпынак з дзіўнай назвай
15- 14.04.2024, 18:50
- 13,966
Фотафакт.
На гэтых выходных, 13 і 14 красавіка, на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова вядуцца дарожныя працы, праз што некаторыя аўтобусы змянілі маршруты, паведамляецца на сайце ДП «Мінсктранс». CityDog.io звярнуў увагу на назву прыпынкаў – і заўважыў сёе-тое цікавае.
Адным з аўтобусаў, якія змянілі рух праз рамонт, стаў, напрыклад, усім вядомы маршрут №100. І калі адкрыць яго расклад у віртуальным табло на тым жа сайце «Мінсктранса», то ў спісе назваў прыпынкаў можна знайсці прыпынак «Чырвоная» (мяркуючы з усяго, прыпынак на вуліцы Чырвоная).
Адкуль зʼявілася такая назва прыпынку распавяла «Наша Ніва». Выданне нагадала, што згодна з законам «Аб найменнях геаграфічных абʼектаў», які ўступіў у сілу яшчэ 2 сакавіка 2011 года, найменні ўсім геаграфічным абʼектам, у тым ліку і прыпынкам грамадскага транспарту, прысвойваюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на расейскую мову.
Прыпынак «Чырвоная» названы ад Чырвонай вуліцы, якая першапачаткова і па-беларуску была «Краснай», гэта значыць «прыгожай». У савецкі час яе расейская назва ніяк не змянілася, а вось па-беларуску яна ўжо стала называцца «Чырвонай».