ЦАХАЛ паказаў, як выглядала паляванне на іранскія дроны
- 14.04.2024, 18:59
- 12,676

Відэа з кабіны пілота.
Мінулай ноччу ВПС Ізраілю разам з краінамі-стратэгічнымі партнёрамі паспяхова перахапілі дзясяткі паветраных пагроз, накіраваных з Ірана ў бок ізраільскай тэрыторыі, піша сайт «Дэталі».
Дзясяткі самалётаў ВПС Ізраілю былі ўзняты ў неба для абароны паветранай прасторы краіны. Знішчальнікі паспяхова перахаплялі БПЛА і крылатыя ракеты, паведамляе прэс-служба ЦАХАЛа і публікуе відэа перахопаў разам з радыёперамовамі пілотаў.