У касманаўткі Васілеўскай знайшлі прабелы ў біяграфіі
36- 14.04.2024, 19:20
- 43,350
Пункт пра вышэйшую адукацыю выклікае пытанні.
«Наша Ніва» знайшла прабелы ў біяграфіі ў беларускай касманаўткі Марыны Васілеўскай.
Мяркуючы па базе, вышэйшай адукацыі ў Марыны няма. Пры тым, што раней пісалі пра строгія патрабаванні да першай касманаўткі: «Свае заяўкі на палёт у Беларусі падалі больш за 3 тысячы чалавек. Крытэрыі адбору кандыдатак былі жорсткія: узрост – 25-40 гадоў, вышэйшая адукацыя ў напрамках «фізіка», «хімія», «біялогія», «матэматыка», «ракетакасмічная тэхніка». Абавязковай умовай было таксама веданне ангельскай мовы».
У тым, што бортправадніца сапраўды добра ведае ангельскую, можна не сумнявацца. А вось пункт пра вышэйшую адукацыю выклікае пытанні.
Бацькі касманаўткі ў інтэрв'ю «Савецкай Беларусі» сцвярджаюць, што якраз у дзень заканчэння ўніверсітэту Марына праходзіла адбор у сцюардэсы. Аднак назву ВНУ ці хаця б спецыяльнасць, па якой вучылася іх дачка, чамусьці не называюць. Інтэрвʼю з нейкімі ўніверсітэцкімі знаёмымі Васілеўскай таксама няма.