3 кастрычнiка 2024, Чацвер, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крок наперад

1
Крок наперад

Беларуская салідарнасць творыць цуды.

Дарагія сябры! Прыйшоў час, калі мы просім вас пра дапамогу.

Нягледзячы на вымушаную эміграцыю, блакаванне, абмежаваныя рэсурсы, “Хартыя’97” - самы папулярны незалежны сайт у Беларусі. Наша каманда - косць у горле рэжыму Лукашэнкі.

Сёння крытычна скарачаецца падтрымка беларускіх медыя, а фондаў, якія працуюць з Беларуссю, становіцца ўсё менш.

У Беларусі наш сайт мог знайсці рэкламадаўцаў, але вольнага медыярынку ў нашай краіне не існуе, а мы з-за прынцыповай пазіцыі вымушаны працаваць з-за мяжы.

Праца нашай каманды залежыць ад вас, нашых чытачоў.

Падтрымаць сайт "Хартыя’97" можна праз пляцоўку Patreon. Чаму мы прапануем менавіта гэты інструмент? Ён дапаможа нам развязаць самую важную праблему - адсутнасць рэгулярнай падтрымкі. Праца з еўрапейскімі донарамі прадугледжвае кароткачасовую дапамогу, што выдаецца пад пэўныя праекты.

Штомесячная падтрымка з вашага боку зробіць працу сайта стабільнай, дазволіўшы нашай камандзе зрабіць крок наперад. Беларуская салідарнасць творыць цуды!

Як працуе Patreon?

Гэта сучасная пляцоўка, праз якую аўтары і СМІ могуць збіраць ахвяраванні.

На сэрвісе Patreon вы можаце аформіць падпіску на "Хартыю’97", выбраўшы суму, якой вы хочаце нас падтрымаць.

Сістэма прапануе вам або стварыць рахунак, прыдумаўшы пароль, або аўтарызавацца праз пошту або сацыяльныя сеткі. Затым вы робіце пералічэнне.

Першы раз аплата спісваецца ў дзень, калі вы афармляеце падпіску. Затым сума, якую вы выбралі, будзе спісвацца штомесяц.

Важны момант: аплата ідзе наўпрост платформе, а ў аплатных сэрвісах не адлюстроўваецца, каго вы надумалі падтрымаць, што робіць падтрымку праз Patreon самым бяспечным спосабам дапамагчы нам.

У сваім кабінеце на Patreon вы зможаце ў кожны момант змяніць суму падтрымкі ці адпісацца ад нас.

Нагадаем, што ў вас ёсць магчымасць падтрымаць нас праз PayPal і ахвяраваннямі на рахунак фонду «Хартыя’97».

Нам вельмі патрэбная ваша дапамога. Нам важны кожны патрон!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках