16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі абвінавацілі беларусаў у тым, што яны не сартуюць смецце

37
Чыноўнікі абвінавацілі беларусаў у тым, што яны не сартуюць смецце

І прапануюць перайсці на «двухкантэйнерную сістэму».

У Менскай гарадской жыллёвай гаспадарцы прапанавалі перайсці на двухкантэйнерную сістэму сартавання смецця, адмовіўшыся ад паўсюднай устаноўкі каляровых бакаў для розных тыпаў адкідаў.

Ініцыятыва ўжо атрымала папярэднюю падтрымку профільнага міністэрства.

Як растлумачылі агенцтву «Мінск-Навіны» ў Менскай гарадской жыллёвай гаспадарцы (МГЖГ), такая двухкантэйнерная сістэма была б больш зручнай для горада: адзін тып смеццевых бакаў прапанавалі выкарыстоўваць для збору ўсіх тыпаў бытавых адкідаў, другі – выключна для адсартаванай другаснай сыравіны.

Цяпер на большасці смеццевых пляцовак можна ўбачыць тры тыпы бакаў для другаснай сыравіны: зялёнага колеру – для паперы, жоўтага – для пластыка, сіняга – для шкла. Калі ініцыятыва МГЖГ будзе ўхвалена ўладамі, іх усё заменяць адным агульным кантэйнерам.

Са слоў сталічных камунальнікаў, цяпер такую сістэму агульных кантэйнераў для другаснай сыравіны ў якасці эксперыменту тэстуюць у асобных раёнах Менска і іх спецыялісты «вывучаюць, як рэагуюць на новаўвядзенне жыхары».

Адысці ад асобных кантэйнераў для рознага тыпу смецця наважылі праз тое, што цяперашняя схема сартавання смецця так і не запрацавала ў тым выглядзе, у якім яна была запланавана ў праграмных дакументах.

На практыцы ў спецыяльныя кантэйнеры для другаснай сыравіны нярэдка выкідваюць тое, што туды трапляць не павінна, праз чаго змесціва пасля збору ўсё роўна даводзіцца сартаваць.

Менавіта праз гэта збіраць смецце асобна па тыпах другаснага матэрыялу ў МГЖГ не бачаць сэнсу: дасылаць за кожным кантэйнерам асобны смеццявоз там палічылі эканамічна немэтазгодным і сталі спусташаць усе бакі ў адну машыну, зводзячы да нуля намаганні свядомых грамадзян.

У МГЖГ запэўнілі, што ўсе другасныя матэрыяльныя рэсурсы, якія гараджане пакідаюць у спецыяльных баках, хоць і вывозяцца адным смеццевозам, у выніку трапляюць на сартавальныя лініі, дзе другасная сыравіна ўжо размяркоўваецца для далейшай перапрацоўкі.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках