27 лiпеня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Прызнайце пратэрмінаваныя беларускія пашпарты сапраўднымі!»

4
«Прызнайце пратэрмінаваныя беларускія пашпарты сапраўднымі!»

Беларусы Чарнагорыі выступілі з заявай.

Беларусы Чарнагорыі правялі ў Падгорыцы перад офісам Рады Еўропы мітынг з мэтай прыцягнення ўвагі міжнароднай супольнасці да сітуацыі з беларускімі пашпартамі.

Арганізатары распавялі сайту Charter97.org што, на мітынг прыехалі з усёй краіны - беларусы з Будвы, Херцэг-Нові, Бара. Мітынгоўцы звярнуліся з афіцыйнай заявай.

«Мы грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Мы легальна жывём у Чарнагорыі і плацім падаткі тут. Для падаўжэння знаходжання неабходны дзейны пашпарт.

У многіх з нас хутка заканчваецца тэрмін дзеяння пашпартоў. Мы не можам прадоўжыць або абмяняць пашпарты ў амбасадзе Беларусі: у верасні 2023 года Лукашэнка сваім указам пазбавіў дыпламатаў такіх паўнамоцтваў. Цяпер гэта можна зрабіць толькі ў Беларусі.

Для нас гэта рызыка страты свабоды, маёмасці, здароўя і жыцця.

Прызнайце пратэрмінаваныя беларускія пашпарты сапраўднымі. Падобная пастанова прынятая ўжо ў Аўстрыі, Нямеччыне, Швэцыі. Не патрабуйце апастыль на дакументах грамадзян Беларусі - бо ён не патрабуецца для ўкраінцаў і расейцаў», - гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках