27 лiпеня 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лукашэнкі знайшлі раскошную рэзідэнцыю на паўночным захадзе Менска

24
У Лукашэнкі знайшлі раскошную рэзідэнцыю на паўночным захадзе Менска
ФОТА: ДЗМІТРЫЙ АЗАРАЎ,
КОММЕРСАНТ

Пляц зямлі для яе будаўніцтва дыктатар атрымаў задарма.

Лукашэнка валодае вялікай рэзідэнцыяй "Усход" на беразе Заслаўскага вадасховішча, у якой прапісаны ягоныя сыны, нявесткі і ўнукі. Плошча галоўнага будынка складае больш за 1000 кв. м., а пляц зямлі пад рэзідэнцыяй быў атрыманы ад Мінскага аблвыканкама бясплатна і знаходзіцца ў водаахоўнай зоне. Гэта высветліў праект BELPOL.

Першапачаткова плошча надзелу пад рэзідэнцыяй складала сем гектараў, пазней Мінскі аблвыканкам даў кампаніі-намінальнаму ўладальніку рэзідэнцыі ў бестэрміновае карыстанне яшчэ 10,5 гектара зямлі "ў мэтах размяшчэння аб'ектаў жылой забудовы". Для гэтага давялося "падкарэктаваць" межы водаахоўнай зоны вакол Заслаўскага вадасховішча, вядомага таксама як Менскае мора.

Рэзідэнцыя знаходзіцца пад кантролем Службы бяспекі Лукашэнкі, туды праведзеная лінія ўрадавай сувязі. На ўчастку размешчаны трохпавярховы галоўны дом плошчай 1 157 кв. м, з трыма тэрасамі і месцам для барбекю. Акрамя яго на тэрыторыі пабудаваны яшчэ тры жылыя будынкі меншай плошчы, з падстрэшкамі і індывідуальнымі лазнямі, і некалькі службовых будынкаў, у тым ліку гараж і сховішча для агародніны. У рэзідэнцыі маецца свая трансфарматарная падстанцыя, кацельня, станцыя ачысткі сцёкавых вод і некалькі вышак мабільнай сувязі. Таксама на тэрыторыі ёсць некалькі спартовых пляцовак, батут і ўласны пляж.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках