27 лiпеня 2024, Субота, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дасягнулі ўзроўню Белкі і Стрэлкі праз 80 гадоў»

18
«Дасягнулі ўзроўню Белкі і Стрэлкі праз 80 гадоў»
ФОТА: SCHOOL4.OF.BY

Беларуска высмеяла палёт Васілеўскай у космас.

З усіх рупараў лукашэнкаўскай прапаганды вешаецца локшына пра вялікія дасягненні беларусаў у космасе, піша чытачка Charter97.org:

- У нашай менскай школе з пышнасцю адзначылі дзень касманаўтыкі. Дзяцей загадзя папярэдзілі прыйсці святочна ўбранымі (парушальнікаў дрэс-коду пагражалі адправіць дадому). Чыталіся даклады, вершы, спяваліся песні. Школу ахапіла “ўсеагульная радасць і экстаз”, “начосы” бегалі і трэсліся, нафарбаваныя вусны вярзлі абсалютную лухту пра “вялікія касмічныя дасягненні”.

У нашай сям’і гэта ўсё выклікала гамерычны рогат, дзецям расказала я “пра вышыню дасягнення” Васілевіч: яшчэ ў 1960 годзе сабак Белку і Стрэлку таксама паспяхова запусцілі ў космас. Тады гэта сапраўды здавалася нечым неймаверным.

Але ж сёння, у 21-м стагоддзі, калі нават туры ў космас прадаюць. І кожны ахвочы, які мае досыць грошай, можа прабавіць час у космасе. Так што палёт Васілевіч выглядае не як гераічны ўчынак, а як анекдот. Дасягнула ўзроўню Белкі і Стрэлкі праз 80 гадоў. Праўда, тутэйшая касмічная турыстка атрымала годнасць героя Беларусі.

Але ж сапраўдным беларусам ёсць кім ганарыцца! Нашай нацыі пашанцавала. На сёння мы маем двух нобэлеўскіх лаўрэатаў. Святлана Алексіевіч атрымала прэмію ў галіне літаратуры. Цяпер вымушаная жыць у эміграцыі. Алесь Бяляцкі – нобэлеўскі лаўрэат прэміі міру. Яго цяпер трымаюць у закладніках і катуюць у беларускай турме. Маем і знакамітага канструктара ракет — Барыса Кіта.

Вось дзе цвет беларускай нацыі. Але пра іх вы не пачуеце ў школе, дый вечарыну ў іхні гонар не зладзяць у цяперашняй Беларусі. Але дома кожны можа расказаць сваім дзецям праўду пра нашых герояў.

А Алесю Бяляцкаму кожны з нас мажа напісаць ліст. Падтрымаць, выказаць сваю пашану і падзяку за тое, што маем кім ганарыцца.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках