27 лiпеня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі пачалі судзіць зорку «Што? Дзе? Калі?»

10
У Беларусі пачалі судзіць зорку «Што? Дзе? Калі?»

Яму пагражае да васьмі гадоў калоніі.

Пачаўся суд над зоркай беларускага «Што? Дзе? Калі?» Фёдарам Шведавым. Яму пагражае да васьмі гадоў калоніі, піша nashaniva.com.

Фёдару Шведаву 48 гадоў, ён родам са Светлагорску. У 1998-м скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт паводле спецыяльнасці фізіка. Шведаў з сям'ёй жыве ў Ашмянах. У іх з жонкай як мінімум трое дзяцей - двое дарослых і адзін непаўналетні.

Фёдар быў зоркай беларускага «Што? Дзе? Калі?» яшчэ да таго, як патрапіў у тэлеверсію праграмы.

Гуляе ён з 2006 года і ўдзельнічаў у многіх рэспубліканскіх спаборніцтвах. А ў 2013-м, пасля ўдзелу яго каманды «Гасіла» ў «Брэйн-рынгу», іх запрасілі ў так званую «элітарку».

Каманда Фёдара Шведава адыграла восем сезонаў, апошні - у траўні 2020-га. У 2017-м Фёдар атрымаў «Вялікую крыштальную саву» як найлепшы гулец сезона.

Калі яго затрымалі - дакладна невядома, як і сутнасць абвінавачання. Вядома толькі, што ён ахвяраваў грошы да траўня 2021 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках