11 снежня 2024, Серада, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларуская разведка»: Хвароба Лукашэнкі прагрэсуе

53
«Беларуская разведка»: Хвароба Лукашэнкі прагрэсуе
Фота: Getty Images

З хакеем давядзецца завязваць.

Telegram-канал "Беларуская выведка" піша, што стан Лукашэнкі пагаршаецца:

- У хакейнай раздзявальні адзяваць у форму Лукашэнку дапамагаюць тры чалавекі. Падняцца з лаўкі Лукашэнка самастойна не ў стане. Па калідоры, дзе няма старонніх вачэй, яго праводзяць "пад локаць" ягоная асабістая ахова. Максімум на што здольны дыктатар - гэта стаяць на лёдзе і рабіць некалькі крокаў, праехаць уздоўж трыбун з доўгімі паўзамі, выкідваючы сувеніры на трыбуны.

Крыніцы паведамляюць, што сама гульня выглядае настолькі нікчэмна, што гішпанскі сорам зазнаюць усё без выключэння, уключаючы гледачоў. Хвароба хутка прагрэсуе.

У дадатак да дыктатара пастаўлены дыягназ дыябет 2-га тыпу:

- Прэпараты ад Паркінсона дзейнічаюць толькі часткова - атрымалася так-сяк стрымаць сталы трэмар галавы, хоць ён часам выяўляецца публічна. Відавочцы кажуць, што трэмар узнікае ў яго асабліва відавочна ў моманты хвалявання ці агрэсіі, таму і санчастка, і асяроддзе ўгаварылі Лукашэнку не нервавацца на камеру. Усё цяжэй становіцца мантажаваць і выразаць яго прыпадкі лютасці, якія суправаджаюцца інтэнсіўным паторгваннем галавы, не страчваючы кантэкст.

Падчас паездкі ў Гародню, пасля нападкі на Караева, давялося нават выключыць камеры і спешна адагнаць на прыстойную адлегласць масоўку. Пасля паездкі да лячэння тэрмінова дадалі транквілізатары. У дадатак да пастаянных сімптомаў ўзмацняецца трэмар рукі. Але самая вялікая праблема - у скаванасці рухаў. Прэпараты, штодзённы масаж, кітайская медыцына і іголкатэрапія не даюць эфекту. На гарызонце замаячылі ўсё больш выяўленыя сімптомы Паркінсона, якія ўжо немагчыма схаваць не толькі ад блізкага кола і Штаба, але і ад вышэйшых службовых асоб чынавенства і сілавога блока.

Лукашэнка яшчэ часцей пачаў казаць пра «вечнасць» і будучыню без яго. У асяроддзі ходзяць гутаркі пра «пераемніка», называецца канкрэтнае прозвішча (паведамім асобным допісам пасля дбайнай праверкі звестак).

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках