14 кастрычнiка 2024, панядзелак, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва наважыла закрыць мяжу з Беларуссю для перагоншчыкаў аўто?

6
Літва наважыла закрыць мяжу з Беларуссю для перагоншчыкаў аўто?

Транспартна-лагістычны партал паведамляе, што будуць прапускаць толькі аўтавозы.

Найбліжэйшым часам літоўска-беларускую мяжу могуць закрыць для тых, хто займаецца перагонам аўтамабіляў з Еўропы ў Беларусь і Расею. Такую інфармацыю ўначы ў нядзелю, 14 красавіка, агучыў транспартна-лагістычны партал Infotrans Media Belarus.

"З'явілася інфармацыя, што Літва неўзабаве закрые праезд перагоншчыкам, будуць прапускаць толькі аўтавозы", - паведамілі ў тэлеграм-канале транспартна-лагістычнага партала Infotrans Media Belarus.

Зрэшты, ніякай канкрэтыкі - ні па дакладных тэрмінах магчымых абмежаванняў для аўтамабілістаў на мяжы, ні па канкрэтных пунктах пропуску, на якія гэтыя абмежаванні могуць распаўсюджвацца, роўна як і афіцыйных каментароў дзяржорганаў ні з літоўскага, ні з беларускага боку пакуль няма.

На гэты момант ніякіх забарон і абмежаванняў па выездзе аўтамабіляў на транзітных нумарах з тэрыторыі Літвы не ўводзілася - літоўскія памежнікі свабодна прапускаюць аўто з усякім аб'ёмам рухавіка і ўсякага кошту пры наяўнасці правільна аформленых дакументаў на аўто. Яшчэ ў канцы сакавіка ў некаторых СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што Літва ўслед за Польшчай і Латвіяй плануе ўвесці забарону на вываз у Беларусь транзітных аўто з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра і коштам, большым за 50 тысяч еўраў.

Зараз жа, паводле інфармацыі Infotrans Media Belarus, на мяжы з Беларуссю з боку Літвы выстраілася дастаткова вялікая чарга з легкавых аўто — ля "Меднікаў" яна расцягнулася на 3 км. Пры гэтым, паводле звестак крыніцы, больш за 40% аўто ў чарзе — транзітныя, якія едуць у Беларусь і Расею.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках