26 траўня 2024, Нядзеля, 15:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Economist: У РФ створаная спрыяльная глеба для «ўсіх відаў чорнага лебедзя»

5
The Economist: У РФ створаная спрыяльная глеба для «ўсіх відаў чорнага лебедзя»

Пераможцу ў вайне вызначаць чатыры ключавыя фактары.

Расея пацярпіць непазбежнае паражэнне ва Украіне, нягледзячы на цяперашнюю перавагу. Закладам гэтага з'яўляецца некалькі фундаментальных фактараў, мяркуе прафесар Пекінскага ўніверсітэта, эксперт па Расеі Фэн Юйцзюнь, які на запрашэнне The Economist апублікаваў «кітайскі погляд» на вайну.

На яго думку, хаця вайна ўжо стала катастрофай для абедзвюх краін, яна будзе працягвацца яшчэ доўга - праз поўную несумяшчальнасць палітычных пазіцый Масквы і Кіева, а таксама праз адсутнасць крытычнай перавагі ў кожнага з бакоў. Фэн мяркуе, што расейска-ўкраінская вайна з'яўляецца водападзелам для эпохі пасля халоднай вайны і будзе мець глыбокі, працяглы глабальны ўплыў.

Разам з тым кітайскі аналітык думае, што Расея пацярпіць непазбежнае паражэнне ва Украіне, нягледзячы на тое, што зараз сітуацыя для расейцаў выглядае дастаткова аптымістычнай. Перадумовамі для гэтага Фэн называе чатыры фактары:

1. Надзвычайны ўзровень ўкраінскага супраціву і нацыянальнага адзінства.

2. Міжнародная падтрымка Украіны, якая, хоць апошнім часам не апраўдвае чаканняў краіны, застаецца шырокай.

3. Прырода сучаснай вайны, якая ўключае ў сябе спалучэнне індустрыяльнай моцы і сістэм камандавання, кантролю, сувязі і выведкі. Расея так і не акрыяла ад рэзкай дэіндустрыялізацыі постсавецкага перыяду.

4. Фактар інфармацыі, калі справа даходзіць да прыняцця пастаноў. Уладзімір Пуцін патрапіў у пастку інфармацыйнага кокана праз сваю працяглую дыктатуру. Крамлю бракуе дакладных выведзвестак, а расейскае войска не мае эфектыўнага механізму выпраўлення памылак. У гэтым плане Украіна далёка наперадзе.

«У сукупнасці гэтыя чатыры фактары робяць канчатковае паражэнне Расеі непазбежным. З часам яна будзе вымушаная выйсці з усіх акупаваных украінскіх тэрыторый, у тым ліку з Крыму. Яе ядзерны патэнцыял не з'яўляецца гарантыяй поспеху. Няўжо ядзерная Амерыка не выйшла з Карэі, В'етнама і Афганістана?» - піша прафесар Фэн.

Аналітык зазначае, што вайна стала пераломным момантам для Расеі. Яна не толькі паставіла рэжым Пуціна ў шырокую міжнародную ізаляцыю, але і стварыла спрыяльную глебу для «ўсіх відаў чорнага лебедзя» - гэта значыць, для непрадказальных катастроф. У гэтым кантэксце Фэн згадвае паўстанне вагнераўцаў, этнічную напружанасць у Расеі і нядаўні тэракт у Маскве.

«Стасункі Кітая з Расеяй не з'яўляюцца стабільнымі, і на іх паўплывалі падзеі апошніх двух гадоў. (...) Хоць Кітай не далучыўся да санкцый Захаду супраць Расеі, ён не парушаў іх сістэматычна. (...) З пачатку вайны Кітай правёў два раўнды дыпламатычнага пасярэдніцтва. (...) Гэтае жаданне паказвае, што Кітай і Расея вельмі розныя краіны. Расея імкнецца падарваць існы міжнародны і рэгіянальны парадак з дапамогай вайны, тады як Кітай хоча развязваць спрэчкі мірным шляхам», - піша пекінскі аналітык.

Прафесар Фэн таксама паўтарае наратыў, які часта агучвае Украіна: замарожванне вайны без змены правячага рэжыму ў Расеі дазволіць Крамлю аднавіць сілы і пачаць новыя войны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках