«Школьнікі будуць вырабляць патроны і калібраваць набоі?»
19- 15.04.2024, 22:10
- 29,594
Бацькі б'юць трывогу.
- Спачатку рэжым Лукашэнкі прыцягваў да збору камянёў студэнтаў, зняволеных, вайскоўцаў, а цяпер узяўся і за дзяцей, - абурыўся ў лісце ў рэдакцыю сайта Charter97.org бацька дваіх школьнікаў Аляксей.
На поле ААТ «Горацкае» выгналі на ўборку камянёў школьнікаў 7-11 класаў, якія, як паведамляецца, ужо прыбралі некалькі палёў.
Наступным крокам будзе выраб патронаў, каліброўка набояў і зборка мін? Бо грошы трэба эканоміць, а на кім гэта зрабіць прасцей за ўсё? Правільна, на тых, хто пакуль нічога не разумее!