3 траўня 2024, Пятніца, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падазраваны ў забойстве беларускі ў Варшаве прызнаў віну

Падазраваны ў забойстве беларускі ў Варшаве прызнаў віну

Яму пагражае ад 12 гадоў турмы да пажыццёвага зняволення.

23-гадовы Дорыян С., які цяпер пад арыштам паводле справы аб згвалтаванні і забойстве беларускі Лізаветы, прызнаў віну, пацвердзілі «Белсату» ў Варшаўскай акруговай пракуратуры. Яму пагражае ад 12 гадоў турмы да пажыццёвага зняволення.

«Падазраваны прызнаўся ва ўчыненні злачынства. Аднак, што да зместу ягоных тлумачэнняў, я не магу раскрыць больш падрабязна ягоную працэсуальную пазіцыю з меркаванняў інтарэсаў следства», – сказаў прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Шымон Бана.

Ён адзначыў, што сабраныя доказы дазваляюць не сумнявацца ў тым, што злачынства здзейсніў менавіта 23-гадовы Дорыян С. Хлопец застаецца пад вартай, арышт санкцыянаваны на прадугледжаныя законам тры месяцы. Калі расследаванне задоўжыцца, пракуратура будзе хадайнічаць пра падаўжэнне тэрміну.

Пакуль жа следчыя чакаюць вынікаў псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, паведаміў спікер пракуратуры:

«Мяркую, гэта пытанне найбліжэйшых дзён ці тыдняў, калі мы зможам даведацца хоць бы пра папярэднія вынікі экспертызы. Мне цяжка сказаць, гэта шмат у чым залежыць ад лекараў, ці запатрабуюцца ім дадатковыя даследаванні. Пакуль жа вынікаў не маем, чакаем».

На пачатку фігуранта справы не абвінавачвалі ў забойстве, бо следства не мела доказаў таго, што смерць наступіла ў выніку менавіта дзеянняў злачынцы. Такія доказы з'явіліся пасля ўскрыцця, і абвінавачанне змянілі. Маладому чалавеку пагражае ад 12 гадоў турмы да пажыццёвага зняволення за забойства, гвалт і разбой.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках