Зяленскі: Вар'яцтва ў Крамлі да гэтага часу моцнае
4- 15.04.2024, 21:49
- 6,204
Прэзідэнт Украіны заявіў, што акупант узмоцніць штурмавыя і наступальныя дзеянні.
Расейская Федэрацыя хутка паспрабуе ўзмацніць штурмавыя і наступальныя дзеянні. Пра гэта ў сваім звароце расказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Паводле словаў украінскага прэзідэнта, ён заслухаў даклады ад кіраўніка Службы знешняй выведкі Украіны Алега Івашчанкі і кіраўніка Галоўнай управы выведкі Украіны Кірылы Буданава пра магчымыя дзеянні расейцаў.
Таксама былі абмеркаваныя пытанні абароны крытычнай інфраструктуры ў раёнах паблізу фронту і ў памежных раёнах.
– Відавочна, што вар'яцтва ў Крамлі да гэтага часу моцнае, акупант паспрабуе ўзмацніць штурмавыя дзеянні, наступальныя. Будзем адказваць, – сказаў Зяленскі.