Зяленскі: У нас засталося нуль ракет
29- 16.04.2024, 11:19
- 11,328
Прэзідэнт Украіны расказаў, чаму РФ удалося знішчыць Трыпальскую ТЭС.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Трыпальская ТЭС у Кіеўскай вобласці была знішчаная, таму што ва Украіны не засталося ракет для яе абароны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы сказаў у інтэрв'ю PBS News.
Паводле ягоных слоў, ад Трыпальскай станцыі залежыць святло ў Кіеўскім рэгіёне.
«Ляцелі 11 ракет. Першыя сем мы знішчылі, чатыры - знішчылі Трыполле. Чаму? Таму што было ракет нуль. У нас скончыліся ўсе ракеты, якія абаранялі Трыполле», - сказаў Зяленскі.
Нагадаем, у выніку масаванага ракетнага нападу ўночы 11 красавіка, расейскія акупанты цалкам разбурылі Трыпальскую ТЭС у Кіеўскай вобласці.
Расея ўдарыла па Трыпальскай ТЭС новымі крылатымі ракетамі Х-69. Менавіта гэтыя дагукавыя ракеты дазволілі акупантам поўнасцю знішчыць самую магутную электрастанцыю Кіеўшчыны.