10 снежня 2024, aўторак, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Кіеў у апошні момант адмовіўся падпісваць пагадненне з РФ аб Чорным моры

13
Reuters: Кіеў у апошні момант адмовіўся падпісваць пагадненне з РФ аб Чорным моры

Украіна надумала зрабіць стаўку на марскія дроны?

Расея і Украіна цягам двух месяцаў вялі перамовы з Турцыяй аб пагадненні гарантавання бяспекі суднаходства ў Чорным моры, але ў выніку Кіеў адмовіўся ад яго. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Адзначаецца, што пагадненне было дасягнутае ў сакавіку. Кіеў не хацеў яго падпісваць, але ўсё адно пагадзіўся, каб 30 сакавіка прэзідэнт Турцыі Раджэп Таіп Эрдаган абвясціў аб угодзе. У выніку Украіна раптоўна выйшла з пагаднення «ў апошнюю хвіліну», распавяла крыніца. Прычыны такой пастановы невядомыя, піша Reuters.

Са звестак агенцтва, да перамоў пры пасярэдніцтве Анкары бакі падштурхнула ААН.

Магчыма, Украіна надумала зрабіць стаўку на самастойнае гарантаванне бяспекі суднаходства. Кіеў з дапамогай нападаў марскіх дронаў дамогся таго, што расейскіх караблёў у акваторыі Чорнага мора стала вельмі мала.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках