Украінская выведка абясточыла расейскія вайсковыя аб'екты ў Бранску
8- 16.04.2024, 14:38
- 5,616
ГУВ дала справаздачу аб паспяховай атацы.
У Бранску гарэла падстанцыя, абясточаны вайсковыя аб'екты РФ, паведамілі ў Галоўнай управе выведкі Мінабароны Украіны.
У выніку знішчэння трансфарматара на электрападстанцыі магутнасцю 110 квт без электрасілкавання засталіся:
- вайсковая частка №33149 (29-я асобная чыгуначная брыгада);
- 111-ы ваенны завод (машынабудаўнічае прадпрыемства);
-192-й цэнтральны ваенны завод (пастаўшчык чыгуначнай тэхнікі).
«Названыя аб'екты вораг выкарыстаў у генацыднай вайне супраць Украіны», - заявілі ў ГУР.