У Свіслачы знайшлі цела міліцыянта, які звольніўся ў 2020-м годзе
19- 16.04.2024, 19:57
- 39,110
Яму было 26 гадоў.
1 красавіка на канале Таварыства ратавання на водах з'явілася паведамленне, што ўдзень 30 сакавіка ў Менску пры прывядзенні пошукавых работ у Свіслачы знайшлі труп затанулага мужчыны 1998 года нараджэння. Цяпер стала вядома, што гэта быў за чалавек.
За два дні да знаходжання цела ў рацэ, 28 сакавіка, у сацсетках пошукава-выратавальнага атрада «Анёл» з'явілася паведамленне аб знікненні Максіма Алегавіча Зубарава 1998 года нараджэння. 25 сакавіка ён знаходзіўся недалёка ад дома 58, корпус 1 на праспекце Незалежнасці, а пасля пайшоў адтуль у невядомым кірунку і перастаў выходзіць на сувязь.
Тапелец, знойдзены ў рацэ, якраз і выявіўся Максімам Зубаравым. «Нашай Нiве» стала вядома, што ён былы міліцыянтам, які працаваў у Докшыцкім РАУС, але ў 2020 годзе звольніўся адтуль падчас народных пратэстаў.
Пасля звальнення хлопец пераехаў у Менск, дзе працаваў таксістам і вучыўся на ІТ-спецыяліста.
Што з ім адбылося 25 сакавіка, пакуль невядома.