14 снежня 2024, Субота, 1:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Я не зразумеў, а чаму мяне ніхто не будзіць?»

12
«Я не зразумеў, а чаму мяне ніхто не будзіць?»

У менскай школе працуе крэатыўны і вясёлы настаўнік ангельскай, яго вельмі любяць дзеці.

У Менску працуе малады настаўнік ангельскай, які навучае дзяцей праз загадкі, гульні і жарты, прычым размаўляе з імі зразумелай ім мовай. Пра сябе малады педагог расказвае няшмат, але, мяркуючы з яго сацыяльных сетак, вядзе ўрокі ў малодшых класаў і яшчэ займаецца рэпетытарствам. Хлопец скончыў Менскі лінгвістычны ўніверсітэт і называе сябе проста: Макс Уладзіміравіч. Больш пра педагога, яго стыль працы расказваюць кароткія ўрыўкі з заняткаў, якія ён выкладвае ў TikTok, і любоў вучняў. Некаторыя ролікі збіраюць сотні тысячаў праглядаў і захопленыя каментары, піша «Люстэрка».

Як вы прачыталі б словы «ghoti» і «queue»?

Перад адным з урокаў малады педагог надумаў пакпіць з вучняў і прыкінуўся заснулым. Дзеці, заходзячы ў клас, спачатку сапраўды гаварылі, што час перапынку ўжо скончыўся, а потым сталі ціхенька хіхікаць, шэптам зычыць дабранач і жартаваць, што так увесь урок і пройдзе. Пры гэтым як належыць усталі з-за партаў і чакалі, пакуль настаўнік дазволіць сесці!

– Я не зразумеў, а чаму мяне ніхто не будзіць? – пажартаваў настаўнік, які «прачнуўся».

@m.ksieee

♬ оригинальный звук - m.ksieee

Жартуе з школьнікаў хлопец часта і, вядома, па-добраму. І ўжывае інтэрактыў і гульні ва ўроках, каб зацікавіць малых і замацаваць веды ў тэме. За такі падыход, здаецца, дзеці яго проста любяць.

@m.ksieee

♬ оригинальный звук - m.ksieee

@m.ksieee

♬ оригинальный звук - m.ksieee

@m.ksieee

♬ оригинальный звук - m.ksieee

@m.ksieee

♬ оригинальный звук - m.ksieee

Выкладнік часам, вядома, робіць заўвагі вучням і кажа, што іх адзнакі яго не парадавалі. Але і не забываецца хваліць іх, нагадваць, як цёпла да іх ставіцца, і падтрымліваць старанні. Прычым усё гэта часта – таксама ў гульнявой форме. «Вазьміце асадку і намалюйце сонца. Я сам таксама намалюю, а потым паглядзім, супадзе ў нас ці не», – кажа ён, а ў канцы практыкавання паказвае свой адказ, які ацаніў кожны вучань.

@m.ksieee

♬ оригинальный звук - m.ksieee

@m.ksieee

♬ оригинальный звук - m.ksieee

Або дае дзецям незвычайную і вельмі складаную для іх узросту матэматычную задачу, якая рашаецца лагічна і дае таксама вельмі прыемны «вынік».

@m.ksieee

♬ оригинальный звук - m.ksieee

Знаходлівы малады педагог прыдумляе, як развесяліць і завабіць дзяцей вучыць і выкарыстоўваць словы і фразы. А яшчэ вучыць іх быць больш упэўненымі ў сваіх ведах і не забараняе выяўляць шчырыя эмоцыі, чым, здаецца, выклікае больш даверу ў вучняў.

@m.ksieee

♬ оригинальный звук - m.ksieee

Як вы прачыталі б гэтыя два словы – «ghoti» і «queue»? Калі не ведаеце, паглядзіце тлумачэнне ад Макса Уладзіміравіча. А заадно паспрабуйце адгадаць пару загадак.

@m.ksieee

♬ оригинальный звук - m.ksieee

@m.ksieee

♬ оригинальный звук - m.ksieee

@m.ksieee

♬ оригинальный звук - m.ksieee

«Ён такі задаволены. Канэкт з дзецьмі ёсць – гэта самае галоўнае»

Паспрабавалі б загадаць такія загадкі сваім дзецям? Ці, калі вы таксама працуеце ў школе, выкладаеце на курсах, выкарыстоўваць падобныя прыёмы ў сваіх уроках? Мяркуючы з каментароў, шмат каму такі падыход падабаецца (асабліва дарослым).

«Той самы настаўнік, пасля якога пачынаеш любіць прадмет», – каментары накшталт такога – самыя папулярныя ў профілі Макса Уладзіміравіча.

«Гэта не настаўнік – гэта мара!»

«Калі станавіцца настаўнікам, то толькі такім».

«Цікава, а з 3-га курсу можна перавесціся да вас?»

Некаторыя карыстальнікі заўважаюць, што малады чалавек – на адной хвалі з вучнямі і гаворыць на іх мове.

«Той самы настаўнік, які катаецца на крэсле».

«Ён такі задаволены. Канэкт з дзецьмі ёсць – гэта самае галоўнае».

«На маю бацькоўскую думку, камунікацыя з дзецьмі на найвышэйшым узроўні! Цікава, карысна! Бо ўрок не абавязаны быць катаваннямі з дамашкай ці новай тэмай – гэта ж вывучэнне мовы. Дзякуй, вучылася б сама ў вас».

А нехта ўжо збіраецца браць з яго прыклад.

«На кім я пабудую сваю асобу педагога перад тым, як пайсці адпрацоўваць у школу», – напісала дзяўчына пад адным з відэа. І нават яе педагог падтрымаў: «Вы будзеце лепшай і прыгажэйшай».

«Усё, буду выкарыстоўваць такія пытанні на сваіх уроках».

Хоць знайшліся і тыя, хто ўсё ж раскрытыкаваў падыход педагога: «адно слова на 10 хвілінаў урока».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках