Ford вынайшаў новы тып шынаў
6- 16.04.2024, 21:08
- 7,214
Яны могуць абараніць ад крадзяжу колаў.
Кампанія Ford зарэгістравала ў патэнтнай установе Нямеччыны новую распрацоўку шыны з датчыкам ціску. Чым гэта можа быць карысна аўтааматарам, расказаў CarBuzz.
Новая «фішка» заключаецца ў п'езаэлектрычным матэрыяле, які ссоўвае цэнтры свайго зараду пры механічным уздзеянні. Калі прасцей, то энэргія ў матэрыяле будзе назапашвацца праз ціск і цеплыню шыны пры руху.
З дапамогай убудаванай сістэмы сілкавання энэргія будзе захоўвацца нават падчас стаянкі. Рэагаванне шынаў на крыніцу паступлення сілкавання і стане іх асноўным прынцыпам працы.
Калі, напрыклад, машыну будуць паднімаць, ціск у некаторых шынах будзе павялічвацца. Калі аўтамабіль не выяўляе ключ, ён можа актываваць сігналізацыю.
Зрэшты, датчык можа таксама ўключыць гукавы сігнал і мігценне фараў, каб адпудзіць патэнцыйнага злодзея, або камеру, каб зафіксаваць вінаватага. Зрэшты, магчымасці датчыка на гэтым не вычэрпваюцца.
Датчыкі ў рэальным часе перадаюць на бартавы кампутар тэмпературу, хуткасць, ціск, прагін і праслізгванне колаў.
Гэта можа быць карысна для пазадарожнікаў, каб лепш ацэньваць мясцовасць, а рэжымы руху змогуць імгненна рэагаваць на прабуксоўку і дэфармацыю шынаў.
У выпадку язды па асфальце аўтамабілі могуць выкарыстоўваць вузкаспецыялізаваныя звесткі для паляпшэння часу праходжання кола. Гэта забяспечыць больш рэзкія павароты за кошт выразнага кіравання асобнымі коламі.
На паўсядзённых аўтамабілях датчыкі змогуць аўтаматычна выяўляць лёд на дарозе, а машыны з тэхналогіяй беспілотнага кіравання здолеюць рэгуляваць свае параметры бяспекі.