Расейскія прапагандысты абняславіліся, выдаўшы удмуртаў за «канадскіх наймітаў»
9- 17.04.2024, 9:09
- 10,734

"Пераблыталі" сцяг і герб.
Расейскі прапагандысцкі тэлеканал выдаў сцяг і герб Удмуртыі за знакі адрознення "канадскіх наймітаў", якія ваююць у складзе УСУ.
У выпуску навін "Першага канала" паказалі сюжэт ваенкара Гусейна Гусейнава з фронту. У ім ён падыходзіць да байца, які збірае трафеі.
Ён дэманструе карэспандэнту расейскія і ўкраінскія шаўроны, знойдзеныя пасля штурму.
Адпаведнае відэа апублікаваў тэлеграм-канал "Бутусаў Плюс".


Расейскія прапагандысты заявілі, што "прысутнасць наймітаў у шэрагах УСУ ўжо даўно ні для каго не сакрэт".
Момант з шэўронамі трансляваўся толькі ў выпуску, які выйшаў для трансляцыі на далёкаўсходнія рэгіёны.
Пасля яго выразалі і пры паказе ў цэнтральнай частцы Расеі яго ўжо не было.

