У выніку ўдару па Джанкоі знішчаная важная вайсковая тэхніка РФ
2- 17.04.2024, 9:30
- 9,738
Акупанты ўжо панікуюць.
Мяркуючы з усяго, удар па аэрадроме РФ, які знаходзіцца ў акупаваным Джанкоі, быў дзейсным: там магла размяшчацца расейская вайсковая тэхніка.
Пра гэта паведамляе ў сваім ТГ-канале партызанскі рух «Атеш».
Украінскія актывісты, якія дзейнічаюць у акупацыі, публікуюць здымкі тэхнікі КС РФ, якая магла знаходзіцца на аэрадроме Джанкоя.
Партызаны "Атэш" зафіксавалі сродкі СПА захопнікаў, а таксама РЛС, якая збірае звесткі аб паветраных цэлях і перадае іх на камандныя пункты СПА.
Акрамя таго, расейскія “ваенкары” ўжо ўзяліся скардзіцца, што ў выніку начнога ўдару па джанкойскай авіябазе нібыта знішчаны склад з “Цырконамі”, а таксама адразу некалькі адзінак авіяцыі і нават асабовы склад расейскіх пілотаў.
Нагадаем, уночы 17 красавіка ў Джанкоі ў раёне аэрадрома прагучалі выбухі, пасля чаго пачаўся пажар.