30 красавiка 2024, aўторак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: У Ізраілі становіцца мацнейшым голас крытыкаў Расеі

Палітолаг: У Ізраілі становіцца мацнейшым голас крытыкаў Расеі
РЫГОР МЕСЕЖНІКАЎ

Стасункі паміж дзвюма краінамі ўжо пагоршыліся.

Лукашэнкаўскае МЗС пасля нападу Ірана на Ізраіль выдала максімальна вялізную заяву аб «канфлікце на Блізкім Усходзе», адмовіўшыся асудзіць сваіх хаўруснікаў з Тэгерана, а МЗС РФ узялося крытыкаваць Раду бяспекі ААН. Ці адкажа Ізраіль на такія крокі Крамля і Менска?

Пра гэта і не толькі сайт Charter97.org пагаварыў са славацкім палітолагам і прэзідэнтам Інстытута грамадскіх праблем (IVO) (Браціслава) Рыгорам Месежнікавым:

- З боку Расеі гэта цалкам чаканая рэакцыя, яна з'яўляецца прыхільніцай Ірана і ўсіх гэтых іранскіх проксі. Што тычыцца Лукашэнкі, то ён, відаць, паспрабаваў заняць нейкую такую больш ураўнаважаную пазіцыю. У прынцыпе, я думаю, беларускі рэжым з'яўляецца складовай часткай гэтай супольнасці агрэсіўных дзяржаў-ізгояў. Расея з Іранам супрацоўнічае ва ўсім: і што да ядзернай праблематыкі, і што да вайны ва Украіне. Так што з боку Расеі ніколькі не дзіўна, што расейскія ўлады так адрэагавалі і сталі на бок Ірана.

- Расейская прапаганда пайшла далей. Яна цалкам салідарызавалася з рэжымам аятолаў, заклікаючы збіваць ізраільскія самалёты. На федэральных каналах і зусім распаўсюджваліся фэйкі аб "магутным удары Тэгерана". Як вы думаеце, гэта зроблена на ўказку ці гэта такая самадзейнасць?

- Думаю, што гэта зроблена або на ўказку з Крамля, або як мінімум было свядомае распаўсюджванне такой інфармацыі з разуменнем, што з Крамля не паступіць ніякай крытычнай рэакцыі. Расея безапеляцыйна стала на бок сілавой рэакцыі ў свеце сваёй агрэсіўнай палітыкай і падтрымкай такіх рэжымаў. Гэта яшчэ адно сведчанне, што для Ізраіля Расея не можа быць ніякім партнёрам.

Усё, што адбываецца цягам апошняга паўгода, паказвае, што Расея працягвае традыцыі Савецкага Саюза, які быў відавочным ворагам Ізраіля. Я мяркую, што пасля таго, як будуць скончаныя гэтыя канфлікты (перш за ўсё - у Газе, яшчэ паглядзім, як разаўецца сітуацыя з Іранам), для ізраільскага кіраўніцтва настане час пераацэнкі ўспрымання ролі Расеі на Блізкім Усходзе. Калі ўзяць усе спробы Ізраілю нейкім чынам вызначыць рамкі стасункаў з Расеяй, улічваючы свае ўласныя інтарэсы ў галіне бяспекі, мне падаецца, што Ізраілю гэта не ўдалося.

Расею трэба разглядаць у якасці вялікай рызыкі для бяспекі Ізраіля. З гэтым актарам цяжка дамовіцца, бо ён зараз разам з Іранам, Паўночнай Карэяй, Сірыяй, з усімі гэтымі іранскімі проксі. Расейскі рэжым, фактычна, зараз удзельнічае ў вайне супраць дэмакратыі, супраць ліберальнага парадку міжнародных стасункаў. Крэмль увогуле адмовіўся ад той сістэмы міжнародных стасункаў, якая як мінімум стварала ўмовы для стабільнасці. Расеі гэта не выгадна, у яе свае нейкія экспансіянісцкія агрэсіўныя памкненні. Думаю, што для Ізраіля гэта ўяўляе рызыку, а ў наш час - нават небяспеку.

- Ці варта чакаць, што дачыненні Ізраіля і Расеі пагаршацца пасля гэтых падзей?

- Думаю, што яны ўжо пагоршыліся, але Ізраіль зараз знаходзіцца ў складанай сітуацыі. З аднаго боку - тут і вайна ў Газе, зараз з Іранам гэты канфлікт. Я сачу за тым, што адбываецца, сёе-тое чытаю і бачу, што голас той часткі палітычнага істэблішменту, якая настроеная да Расеі крытычна, зараз узмацняецца.

Можна чакаць, што нейкія перастаноўкі адбудуцца ў самым ізраільскім кіраўніцтве пасля вайны. Я думаю, што для Біньяміна Нэтаньяху ўжо час пайсці ў адстаўку. У тых сіл, якія прыйдуць да яго на змену, крытычнае стаўленне да Расеі больш выразнае.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках