9 снежня 2024, панядзелак, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Кіберпартызаны» атакавалі «Гродна Азот»

12
«Кіберпартызаны» атакавалі «Гродна Азот»

Хакеры-патрыёты сцвярджаюць, што парушаная праца кацельнага цэха.

Ініцыятыва «Кіберпартызаны» заяўляе аб нападзе на сайт і сэрверы прадпрыемства «Гродна Азот».

«4 гады запалохванняў, рэпрэсій і звальненняў паводле палітычных матываў на сумленні кіраўніцтва «Гродна Азота». За гэта атрымліваюць нашыя ўласныя кіберсанкцыі. Сайт, кацельны цэх, пошты, базы звестак, кампутары, сэрверы, дакументацыя - гэта толькі малая частка нашых магчымасцяў. Калі рэпрэсіі не будуць спыненыя, задзейнічаем больш», - гаворыцца ў паведамленні «Кіберпартызан».

Ініцыятыва заяўляе, што ўнутраная пошта прадпрыемства, дакументацыя і сотні працоўных кампутараў зашыфраваныя, знішчаныя бэкапы баз звестак, сэрвераў, пошты, дакументаў, узламаныя сістэмы аховы і камеры назірання, парушаная праца кацельнага цэха.

«Каб аднавіць звесткі, давядзецца дыктатару вызваліць УСІХ палітвязняў «Гродна Азота» +75 палітвязняў з найгоршым станам здароўя (на наша меркаванне)», - заяўляюць «Кіберпартызаны».

Прадстаўнікі групы заяўляюць, што атака з’яўляецца папярэджаннем для іншых прадпрыемстваў і арганізацый, якія займаюцца палітычнымі рэпрэсіямі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках