Рой дронаў пашкодзіў важны аб'ект у расейскім Варонежы
9- 18.04.2024, 7:47
- 26,614
Над адным з раёнаў горада падняўся густы слуп дыму.
У сераду ўвечары, 17 красавіка, у расейскім Варонежы зноў неспакойна. У горадзе прагрымеў выбух, пасля чаго над адным з раёнаў узняўся густы слуп дыму, піша obozrevatel.com.
Пра гэта паведамілі мясцовыя паблікі. З інфармацыі расейцаў, горад знаходзіўся пад атакай дронаў.
Адзначаецца, што пасля гучных выбухаў у Варонежы ўспыхнуў моцны пажар
Папярэдне загарэўся ангар з піламатэрыяламі і станкамі. На месцы працуюць тры разлікі пажарнай аховы.
Зрэшты, у расейскіх пабліках пішуць аб прылёце па мясцовым нафтаперапрацоўчым заводзе (НПЗ).
Як паведамляюць прапагандысцкія Telegram-каналы, дзяжурнымі сіламі СПА і сродкамі РЭБ над Варонежам знойдзены і знішчаны ўкраінскі БПЛА самалётнага тыпу. Пры падзенні беспілотніка нібыта пашкоджаны прамысловы будынак.
Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі аператыўных службаў. Туды ж адправіліся прадстаўнікі ўрада рэгіёна і адміністрацыі горада. Пасля пажару на тэрыторыі рэгіёна быў абвешчаны рэжым небяспекі атакі БПЛА.