29 траўня 2024, Серада, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нямеччыне спецназ затрымаў расейскіх дыверсантаў

12
У Нямеччыне спецназ затрымаў расейскіх дыверсантаў

Яны планавалі сарваць пастаўкі зброі Украіне.

Пастаўкі заходняй зброі Украіне сталі адной з мэт расейскіх спецслужбаў. Нямецкі спецназ затрымаў у Баварыі двух чалавек, якія сачылі за вайсковымі заводамі, шляхамі дастаўкі ўзбраенняў і базай ЗША, дзе рыхтуюць украінскіх танкістаў, а таксама планавалі дыверсіі на вайсковых і прамысловых аб'ектах.

Галоўны абвінавачаны - 39-гадовы грамадзянін Нямеччыны і Расеі Дытэр С., яго хаўруснік - 37-гадовы Аляксандр Й., які таксама мае падвойнае грамадзянства і з'яўляецца агентам расейскай выведкі, паведамляе Der Spiegel. Са звестак следства, Дытэр С. з кастрычніка 2023 г. абмяркоўваў дыверсійныя аперацыі ў Нямеччыне з сувязнымі з расейскіх спецслужбаў. Яны планавалі падпалы і выбухі на аб'ектах ваеннай інфраструктуры, абаронных прадпрыемствах і прамысловых аб'ектах, дыверсіі на маршрутах паставак узбраенняў ва Украіну.

З інфармацыі Der Spiegel, шпіёны таксама сачылі за амерыканскімі вайсковымі аб'ектамі на тэрыторыі Нямеччыны, у тым ліку за базай у баварскім Графенверы, дзе амерыканцы навучаюць украінцаў кіраваць танкамі Abrams.

Дытэр С. мае нядрэнную падрыхтоўку: у 2014-2016 гг. ён быў апалчэнцам «Данецкай народнай рэспублікі». Паколькі ў Нямеччыне апалчэнне «ДНР» лічыцца тэрарыстычнай арганізацыяй, Дытэру С. таксама выстаўленае абвінавачванне ў сяброўстве ў замежнай тэрарыстычнай арганізацыі.

Гэта не першая справа аб дзейнасці расейскіх дыверсантаў у краінах ЕЗ. Летась у Польшчы была раскрытая шпіёнская група, чальцы якой збіралі інфармацыю аб пастаўках узбраенняў ва Украіну. Як паведаміла ў лістападзе польская выведвальная служба, у задачы 16 чалавек "уваходзіла выяўленне вайсковых аб'ектаў і аб'ектаў крытычнай інфраструктуры, адсочванне цягнікоў, якія перавозяць ва Украіну вайсковую і гуманітарную дапамогу, а таксама арганізацыя іх аварый".

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках