8 кастрычнiка 2024, aўторак, 9:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Hill: Джонсан змяніў меркаванне аб падтрымцы Украіны

6
The Hill: Джонсан змяніў меркаванне аб падтрымцы Украіны

І разлічвае на дапамогу дэмакратаў у галасаванні ў Кангрэсе ЗША.

Спікер Палаты прадстаўнікоў ЗША (ніжняя палата Кангрэса) Майк Джонсан адзначае, што выдача Украіне смяротнай дапамогі з'яўляецца крытычна важнай.

Пра гэта паведамляе The Hill. Джонсан найбліжэйшыя дні будзе сур'ёзна разлічваць на дапамогу дэмакратаў для зацвярджэння шэрагу законапраектаў для наданні дапамогі Украіне, Ізраілю і іншым дэмакратычным саюзнікам за мяжой. Гэтая стратэгія ўлічвае нюансы кіравання ў падзеленым Вашынгтоне, але павялічвае рызыку адстаўкі Джонсана з пасады з-за незадаволеных кансерватараў з Рэспубліканскай партыі.

Раней Джонсан адхіліў законапраект аб замежнай дапамозе, ухвалены ў Сэнаце. Як вядома, гэтую ініцыятыву падтрымлівалі дэмакраты. Спікер імкнуўся змякчыць пазіцыю жорсткіх крытыкаў у шэрагах рэспубліканцаў і выбраць больш кансерватыўны падыход у дачыненні да спрэчнай замежнай дапамогі. Адначасова ён прасоўвае законапраект аб бяспецы межаў, які таксама закліканы прыцягнуць кансерватараў для галасавання.

СМІ акцэнтуе, што шматвектарная стратэгія Джонсана ў прасоўванні амаль 100 млрд даляраў на замежную дапамогу толькі прывяла да абвастрэння ў шэрагах неспакойнага правага крыла рэспубліканцаў і выклікала пагрозу яго адстаўкі.

Некалькі рэспубліканцаў заявілі, што не будуць падтрымліваць ініцыятывы Джонсана. Трое найбольш жорсткіх рэспубліканцаў у Камітэце ў працэдурных пытаннях будуць супраціўляцца вынясенню законапраектаў на галасаванне, піша The Hill.

Негатыўная рэакцыя на дзеянні Джонсана аб замежнай дапамозе азначае, што поспех у прыняцці законапраектаў залежыць ад галасоў дэмакратаў - не толькі адносна фінальных версій законапраектаў, калі іх вынесуць на галасаванне, але і адносна працэдурных пастаноў, якія дазволяць іх паставіць на галасаванне.

Нягледзячы на вострую крытыку, Джонсан на мінулым тыдні атрымаў падтрымку ад былога прэзідэнта Дональда Трампа, які сказаў, што спікер "працуе вельмі добра", нагадвае выданне.

У той жа час Джонсан зняпраўдзізў пагрозы аб яго адстаўцы ад некаторых рэспубліканцаў, і сказаў, што проста працуе для абароны дэмакратычных супольнікаў за мяжой.

«Калі б я працаваў з-за страху ў сувязі з хадайніцтвам аб звальненні (з пасады), я б ніколі не змог выконваць сваю працу. Я магу прыняць эгаістычную пастанову і зрабіць нешта выдатнае, але я раблю тое, што ўважаю за правільнае. Я думаю, што выдача смяротнай дапамогі Украіне зараз з'яўляецца крытычна важнай», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках