Жыхар Бабруйскага раёна пайшоў на міліцыянтаў з касой
7- 18.04.2024, 12:24
- 7,742
![Жыхар Бабруйскага раёна пайшоў на міліцыянтаў з касой](https://i.c97.org/ai/425360/aux-main-1623225941-20210609_ment_bel_360.jpg)
Мужчыну прастрэлілі нагу.
Жыхару вёскі Малыя Бортнікі пад Бабруйскам пры затрыманні прастрэлілі нагу. Міліцыя заяўляе, што ён "ішоў на супрацоўнікаў з касой і быў настроены агрэсіўна".
Увечары 17 красавіка ў міліцыі паступіла паведамленне аб крадзяжы грошай у 35-гадовай жыхаркі вёскі. Супрацоўнікі МУС прыбылі на пазначаны адрас. Дзверы ім ніхто не адчыніў, але затым з дому выбег мужчына з касой.
“Раптам з дому выбег 59-гадовы мужчына з касой. Агрэсіўна настроены мясцовы жыхар адмаўляўся выконваць законныя патрабаванні супрацоўнікаў, выкрыкваючы пагрозы на іх адрас і не рэагуючы на неаднаразовыя папярэджанні. Калі ён накіраваўся да аднаго з міліцыянераў, несучы рэальную пагрозу яго жыццю і здароўю, участковы зрабіў папераджальны стрэл у паветра. Мужчына не спыніўся. Пасля чаго супрацоўнік стрэліў у нагу нападніка”, - распавёў намеснік начальніка аддзела УАПП УУС Магілёўскага аблвыканкама Вячаслаў Варанцоў.
Параненага мужчыну затрымалі і даставілі ў лякарню. Яго дзеянням будзе дадзеная прававая ацэнка.
![](https://i.c97.org/ai/591999/aux-1713432132-64i-1200x674.jpg)