УСУ ліквідавалі «героя» расейскай прапаганды
8- 18.04.2024, 13:58
- 26,614
Знішчаны таксама намеснік камандзіра палка і група афіцэраў.
Падчас поўнамаштабнай вайны страты расейскага войска ва Украіне сярод афіцэраў падскочылі - ліквідаваны, маёр, камандзір мотастралковага батальёна Мікалай Дзюба і «герой» расейскай прапаганды, капітан Аляксей Утачкін, які камандаваў зенітнай ракетнай батарэяй «Бук-М3».
Расейскім «грузам 200» сталі таксама два малодшыя лейтэнанты - Дзмітрый Масленнікаў і Жаргал Дашыеў, і старшы лейтэнант Валерый Сідараў, падзяліўся афіцэр Узброеных сіл Украіны Анатоль Штэфан (пазыўны «Шцірліц») у сваім канале ў Telegram.
«Паспяхова дэмабілізаваны: …намеснік камандзіра палка падпалкоўнік Кім Раман; …капітан 3 рангу Заборцаў Ілля; афіцэр… Базарнаў Арцём», - адзначаецца ў паведамленні Штэфана.