Цалкам аднавіўся рух праз пункт пропуску «Меднікі»
2- 18.04.2024, 14:09
- 3,194
Раней там здарыўся пажар.
Аднавіўся рух аўтамабіляў з боку Літвы ў Беларусь праз пункт пропуску "Меднікі", піша LRT.
Начны пажар пачаўся падчас надгляду аўто з кантрабанднымі цыгарэтамі, які ехаў з беларускага боку. Як паведамлялася раней, згарэла памяшканне, у якім адбываўся надгляд, і частка адміністрацыйнага будынка. З агнём змагаліся восем аўтацыстэрнаў, два аўтамабілі з аўталесвіцамі і штабны аўтамабіль.
Са звестак мытнага камітэта Літвы, у Porsche Cayenne знайшлі некалькі схованак.