«Правераны спосаб»: беларус расказаў, як прайсці мяжу ў Польшчу без чаргі
3- 18.04.2024, 14:33
- 9,654

Яму адказалі.
Блогер размясціў у TikTok ролік, у якім расказаў, як можна прайсці беларуска-польскую мяжу без доўгіх чэргаў. Многія каментатары заўважылі, што схема не новая, іншыя ж зацікавіліся "цэннікам" на паслугу.
«З’явілася новая схема, як хутчэй праехаць мяжу Беларусі з Польшчай і не стаяць дзень у чарзе. Бераце білет на цягнік да Берасця. Калі прыязджаеце ў Берасце, замаўляеце таксі да мяжы і ідзеце пешшу ў першыя аўтобусы», - пачаў відэа аўтар.
Далей прынцып такі: знайсці сярод гэтых першых у чарзе аўтобусаў кіроўцу, які пагодзіцца на "падсадку" за вызначаны кошт. "Калі не возьме першы, то стоадсоткава возьме другі, трэці, чацвёрты", - запэўніў блогер.
І дадаў, што людзі пачалі карыстацца такім метадам нядаўна. “Гэта правераны спосаб. Не ведаю, як цяпер, але даслоўна тыдзень таму - два таму хлопцы пачалі так рабіць, і быццам бы ва ўсіх усё атрымліваецца”, - падзяліўся хлопец.
@sergeistrukman Как не стоять сутки в очереди на границе. #nedobloger #minsk #belarus #germany #ukraine #poland #работаевропа ♬ оригинальный звук - @NEDOBLOGER
А вось каментатары паказалі, што схема даўно не новая: "Старая як і сам свет, проста зараз яна актуальная як ніколі… Прычым у абодва бакі мяжы".
"Не новая гэта схема, даўно так усе робяць", – напісала яшчэ адна карыстальніца TikTok.
“Малайчына, расказвай-расказвай… Хутка гэтую схему закрыюць”, — выказаў здагадку іншы.
Яшчэ адзін каментатар напісаў, што людзі з апошніх аўтобусаў у чарзе таксама пераходзяць у першыя. Хтосьці цікавіўся, колькі такая паслуга ад кіроўцаў каштуе.